Стань рэпарцёрам Be Free!
Арганізатары фэсту Be Free запрашаюць усіх, хто быў на нашых канцэртах у Львове 9-10 жніўня, дасылаць на фэстаўскую скрыню fest.svabody@gmail.com свае фота і відэа-матэрыялы пра фэст або спасылкі да іх на YouTube i іншыя рэсурсы. Мы будзем выкарыстоўваць іх выключна з пазначэннем аўтарскіх правоў.
Мы таксама чакаем вашых гісторый пра Be Free: гэта могуць быць рэпартажы з канцэрту або намётавага гарадку, расповяды пра экстрэмальны турызм або лінгвістычныя практыкаванні на львоўскіх вуліцах, разважанні на тэму свабоды або параўнальных якасцяў украінскага баршчу, галоўнае - усё гэта павінна быць звязана з нашым фэстам. Мы прымаем усё - ад вершаў і падзякаў да канструктыўнай крытыкі :-), галоўнае для нас - ведаць, якім фэст стаў для ВАС, гледачоў і слухачоў Be Free.
Аўтары найлепшых - на думку арганізатараў ад Еўрарадыё, Беларускай музычнай альтэрнатывы і ініцыятывы "Студфармат" - рэпартажаў атрымаюць у падарунак DVD з відэаверсіяй другога дню фэсту (сцэна Парк).
Чакаем вашыя матэрыялы на fest.svabody@gmail.com!