Навіны

01.07.2008

Польскі гурт METANOIA выйграў адбор на Be Free

На фэсьце Rocko-Go, што сабраў пад Познаньню маладыя гурты і прыхільнікаў сучаснай рок-музыкі з Польшчы, Беларусі, Расіі і Літвы, абралі каманду-ўдзельніка на Be Free. На беларускі фэст у Львоў 9 жніўня адправіцца рок-гурт METANOIA з польскага Жыўца, што месьціцца ў Бяшчадах недалёка чэшскай мяжы. Рашэннем журы, у якое ўвайшоў і прадстаўнік Be Free - лідэр гурта ULIS Слава Корань - METANOIA атрымала таксама першую ўзнагароду конкурсу маладых выканаўцаў Rocko-Go. Паслухаць і пабачыць METANOIA можна ўжо зараз на іх афіцыйным аккаўнце MYSPACE

Чытаць далей

01.07.2008

Cтартуе конкурс для маладых гуртоў на Be Free!

На гэтым тыдні на euroradio.fm пачнецца першы тур інтэрнэт-галасаваньня за трэкі маладых беларускіх гуртоў, якія хочуць трапіць на Be Free. У выніку некалькіх тыдняў галасаваньня будзе адабрана дзесяць фіналістаў, сярод якіх арганізатары фэсту выбяруць тры гурты, што выступяць на фэсьце 9 жніўня. Свой трэк mp3 (у якасьці ня горай за 128 kbps) разам з кантактнай інфармацыяй і апісаньнем гурта, а таксама фота можна дасылаць на скрыню фэсту.

Свой конкурс будзе і для фанаў, якія захочуць трапіць на Be Free "for free": аўтары лепшых каментароў і тыя, хто правільна адкажа на пытаньні віктарыны на старонцы і ў эфіры Еўрарадыё, атрымаюць у падарунак бясплатную  вандроўку на фэст. Падрабязнасьці пра конкурс - у хуткім часе на нашым сайце!

Чытаць далей

27.06.2008

Польскі фэст Rocko-Go абярэ ўдзельніка на Be Free

28 чэрвеня ў польскай гміне Dopiewo, што каля Познані, рушыць двухдзённы фэстываль маладой рок-музыкі Rocko-Go - партнёрскі фэст Be Free. Удзельнікі фэсту - 24 гурты з Польшчы, Расіі, Літвы і Беларусі. Адмысловымі беларускімі гасьцямі на фэсьце будуць удзельнікі Be Free - 2008: гурты B:N: i IQ-48.

Адбор польскіх удзельнікаў першага дня фэстывалю трываў у Познані 5 месяцаў. Штотыдзень рок-гурты з усёй краіны прыязджалі ў познаньскi клуб PIWNICA, каб атрымаць шанец патрапіць у вялікі фінал. Пераможцаў фіналу, які адбудзецца 28 чэрвеня, чакаюць каштоўныя прызы: магчымасць запісаць дыск у вядомай студыі "Red House Studio Nagrań", музычная апаратура ад фірмаў Bugera i Randall, падпіска на музычны часопіс Gitarzysta.

Асобным прызом для аднаго з фіналістаў стане магчымасьць выступіць на  Be Free у Львове 9 жніўня. Для адбору гурта-ўдзельніка Be Free ў журы Rocko-Go запрасілі аднаго з арганізатараў Be Free, лідара гурта ULIS Славу Кораня.

Чытаць далей

29.05.2008

«Be Free» пройдзе ў Львове

8-10 жніўня ў Львове (Украіна) пройдзе міжнародны фэстываль «Be Free». Арганізатары — музычны лэйбл БМА («Беларуская музычная альтэрнатыва»), Еўрапейскае Радыё  для Беларусі і моладзевая ініцыятыва «СтудФармат», ужо другі год выбіраюць Украіну месцам сустрэчы беларускіх, украінскіх і польскіх фанатаў музыкі стыля рок. У мінулым годзе пад слоганам «Права быць свабодным» фэст з удзелам 9 гуртоў з Беларусі і Украіны ўпершыню адбыўся ў Луцку, сабраўшы больш 5 тысяч гледачоў.

Чытаць далей