Права на добрую музыку
Восень – час набываць веды і... слухаць добрую музыку! Арганізатары фэсту "Права быць свабодным" Віталь Супрановіч (Беларуская Музычная Альтэрнатыва) і Аляксей Лукашэвіч (СтудФармат) расказваюць ЧАМУ варта быць 22 верасня ў Луцку.
- Як узнікла задума арганізаваць фестываль "Права быць свабодным"NULL
Віталь: Думка пра нейкі дадатковы фестываль да "Басовішча" ў мяне была ўжо даўно. Але адразу мушу сказаць, што наш фестываль ніякім чынам не ёсць канкурэнтам "Басовішча". Ідэя і ініцыятыва "Права быць свабодным" належыць Беларускай Музычнай Альтэрнатыве. У працэсе падрыхтоўкі гэтага мерапрыемства далучылася студэнцкая ініцыятыва СтудФармат і Еўрапейскае радыё для Беларусі. На сёння гэта асноўныя арганізатары фестывалю.
Аляксей: Ідэя спадабалася, была падтрымана. Зараз ідзе сур'ёзная падрыхтоўка.
- Хто з'яўляецца ўдзельнікамі фестывалюNULL Па якіх крытэрах яны адбіралісяNULL
Віталь: На сённяшні дзень гэта Krama, Neuro Dubel, Ulis, Tav.Mauzer, B:N, Znich, Indiga, "Сьцяна", "Тінь Сонця", з вялікай верагоднасцю - Zet. Хацелася зрабіць, каб было на палову вядомых і на палову маладых перспектыўных гуртоў. З першымі пытанняў асаблівых не было, а маладыя гурты выбралі ў выніку перамоваў і абмеркаванняў. У нас няма конкурсу, таму асабліва маладых гуртоў мы пакуль не набіралі. Гэта пробны фестываль і, калі ён нармальна пройдзе, то, можа быць, у будучыні павялічыцца да двух дзён, удзел змогуць прыняць і малавядомыя пакуль гурты, сярод якіх адбудзецца конкурс адбору на гэты фэст. Мы вырашылі даць магчымасць выступіць тым гуртам, якія зараз не могуць зрабіць гэтага на Беларусі альбо маюць пэўныя цяжкасці з выступамі з палітычных ці эканамічных прычын. Таму гэта быў адзін з крытэраў адбору удзельнікаў.
- Якая асноўная ідэя і мэта фестывалю "Права быць свабодным"NULL
Аляксей: Асноўная мэта і ідэя – прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі з правамі чалавека. У першую чаргу, гэта права музыкаў на творчасць, права моладзі на свабодную камунікацыю, свабоднае выказванне сваіх думак, каб моладзь магла сама выбіраць і слухаць тую музыку, якая ёй падабаецца, бо па сённяшнім эфіры, напрыклад, на радыё, немагчыма мець аб'ектыўнае ўяўленне пра музыку, якая ёсць на Беларусі.
- Такім чынам, можна сказаць, што фестываль больш разлічаны на моладзьNULL
Віталь: Гэта рок-фестываль, таму, мусіць, так. Да таго ж, ён праводзіцца не на Беларусі і няшмат дарослых людзей возьмецца згубіць некалькі дзён і паехаць у іншую краіну, каб паслухаць музыку. Але, як на "Басовішча" прыязджаюць розныя людзі, так і на наш фестываль таксама прыедуць. Бо Луцк – гэта цікавы горад сам па сабе, у ім ёсць замак, а гісторыя звязана з Беларуссю.
- Чым фестываль "Права быць свабодным" адрозніваецца ад іншых падобных музычных з'яўNULL Напрыклад, ад тых жа "Басоў"NULL
Віталь: Ідэя "Басовішча" ў тым, што ён праводзіцца беларусамі для мясцовых беларусаў, таму, тое, што ён стаў галоўным фестывалем для беларусаў, не ёсць яго галоўнай мэтай. Нават калі туды не прыедзе ні адзін беларус з Беларусі, гэты фестываль адбудзецца. Наш жа фестываль скіраваны на тое, каб прыехалі людзі з Беларусі, бо пакуль на Украіне няма цяжкасцяў з візамі, не трэба штампік у пашпарце, таму кожны чалавек, маючы жаданне, можа туды прыехаць. Адрозненне таксама ў канцэпцыі і тым, што праводзіцца фестываль не мясцовымі беларусамі, а арганізатарамі з Беларусі.
- Ці задумваліся вы над далейшымі перспектывамі фестывалюNULL
Віталь: Якім стане фестываль у далейшым зробіцца бачным пасля першага разу. Можа, атмасфера будзе падобна на "Басовішча", можа ён будзе больш афіцыйна выглядаць. Наша задача – даць гуртам выступіць, зрабіць для іх максімальна камфортныя ўмовы, даць ім усё, што трэба – апаратуру, святло, пражыванне, і даць людзям магчымасць прыехаць паслухаць. Калі беларусы не праявяць належнай цікавасці, то будзе зразумела, што няма сэнсу прадаўжаць яго далей. У прынцыпе, памежныя рэгіёны ўжо гатовыя ехаць. Фішкай фестывалю будзе тое, што месца і час будзе мяняцца. У наступным годзе гэта будзе, магчыма, Свіцязь, затым Чарнігаўшчына.
Аляксей: У будучым мы плануем праводзіць фестываль у прыгарадзе, дзе моладзь будзе пачувацца больш свабодна.
- Раскажыце, чаму менавіта такая назва – "Права быць свабодным"NULL
Аляксей: Назва даволі яркая і перагукваецца з мэтамі фестывалю - права быць свабодным кожнаму чалавеку ва ўсіх яго праявах. У Беларусі адчуваецца яскравы недахоп свабоды ва ўсіх сферах. Моладзь мае абмежаванні на перасоўванне падчас вучобы. Але гэта, хутчэй, не назва, а лозунг. Мы яшчэ шукаем назву, каб зрабіць фэст пазнавальным па гучанні.
- Якой будзе праграма фестывалюNULL
Віталь: Фестываль будзе цягнуцца адзін дзень - 22 верасня – з 15 да 24 гадзінаў. Звычайна, мерапрыемствы ў Луцку праходзяць да 22, але ўлады пайшлі нам насустрач. Ён пройдзе ў Цэнтральным парку імя Лесі Украінкі, дзе будзе выдзелена месца для намётавага мястэчка з поўдня пятніцы і да поўдня нядзелі. Да таго ж, у горадзе ёсць шмат гатэляў. З выступоўцаў плануецца 5 вядомых гуртоў і 5 маладых. Магчыма, удзел возьме яшчэ і ўкраінская зорка – "Тартак", "Акіян Эльзы" ці "Воплі Відаплясава".
Аляксей: У гэтым фэсце будуць прымаць удзел таксама беларускія праваабаронцы, якія правядуць інфармаванне пра сітуацыю з правамі на Беларусі (падтрымку аказвае праваабарончы цэнтр "Вясна"). На будучыню ёсць прапановы зрабіць фэст не толькі музыкальным, а і часткова адукацыйным. У першую палову дня будуць арганізаваны групы для жадаючых, якія хочуць атрымаць веды па сваіх правах у цікавай форме даступнай моваю. Будзе адначасова праходзіць некалькі розных семінараў і кожны зможа выбраць тое, што яму больш цікава. Такім чынам, фестываль прынясе не проста задавальненне ад музыкі і адпачынак, але і карысць.
- Дзе можна будзе атрымаць інфармацыю пра далейшую падрыхтоўку фестывалюNULL
Аляксей: У фестывалю ёсць афіцыйны сайт www.festsvabody.org, блог - http://fest-svabody.livejournal.com, www.myspace.com/fest_svabody . Aкрамя таго, інфармацыя будзе з'яўляцца на http://studfarmat.org/, Тузіне Гітоў, Еўрапейскім Радыё.
паводле n-europe.eu