У Луцк, па глыток свабоды

22 верасня ва ўкраінскім горадзе Луцк пройдзе беларускі рок-фэст “Права быць свабодным”. На ім зайграюць легенды беларускага року Neuro Dubel, Крама, ULIS, Таварыш Маўзер і шмат выдатных украінскіх камандаў, у тым ліку гурт “Тінь Сонця”.

У студыю Еўрарадыё завіталі Слава Корань з гурта ULIS і Сяргей Васілюк, лідэр гурта “Тінь сонця”, з якімі мы пагаманілі пра фэст, музыку і свабоду.

- Што такое свабода для Сяргея ВасілюкаNULL

Сяргей Васілюк: - Свабодны чалавек - гэта асоба, якая мае права выбару і самастайнога планавання свайго лёсу. Нягледзячы на тое, што Беларусь і Украіна знаходзяцца ў розных сітуацыях, усё ж існуюць агульныя клопаты, асабліва сярод моладзі.

У нас шмат агульнага, не таму, што мы разам былі ў СССР, а таму, што ў нас супольныя карані, і мы шмат можам сказаць адзін аднаму. Такія сустрэчы надзвычай істотныя. Усе мае дачыненні з беларусамі пакідаюць пазітыўныя уражанні.

Так было да таго, як мы завіталі у Мінск, так і засталося. І ў Мінску, і на “Басовішчы” мы з вялікім задавальненнем сустракаемся і бавім час з беларусамі.

- Якая краіна можа быць прыкладам ідэальнай свабоднай краіныNULL

С.В.: - Вельмі цяжка назваць нейкую краіну, бо, напрыклад, Японія хутка развіваецца, але яе стыль жыцця мне не пасуе. ЗША - дэмакратычна развітая краіна, але зноў жа мне не пасуе іх стыль жыцця. Брытанія таксама мае свае мінусы.

Кожная краіна мае права самастойна абіраць свой шлях і права быць свабоднай. А ад фестывалю я чакаю вялікай колькасці аматараў добрай музыкі з Луцку, Кіева, Львова і іншых гарадоў, бо ва Украіне вельмі цікавяцца беларускай музыкай.

Ды і беларусам будзе проста да нас дабрацца. Спадзяюся, што слухачоў і гледачоў будзе каля 15-20 тысячаў і усё гэта мы здымем і пакажам у Еўропе.

А ўсім тым, хто яшчэ не лічыць сябе свабодным, але гэтага прагне, можна пажадаць прыехаць усё ж на фэст па глыток гэтае свабоды.

Слава Корань, лідэр легендарнага беларускага гурта ULIS, распавядае, ці не палохае яго такая назва фэсту – “Права быць свабодным”.

С.К.: - Гэтую назву можна трактаваць па-рознаму: можна ставіцца да яе як да палітыкі, я стаўлюся інакш.

- А што такое свабодаNULL

С.К.: - Свабода - гэта нешта, чаго ніхто не можа адабраць. Свабода - ўнутранае адчуванне. Гэта свабода ад комплексаў. Зычу ўсім стаць свабоднымі.

- У савецкія часы рок быў сімвалам свабоды. А якую ролю рок выконвае цяперNULL

С. К.: - Магу сказаць адно - рок у Беларусі існуе, таму што яму не так лёгка, як у іншых краінах. І менавіта таму ён існуе больш, чым у іншых краінах.

- Што шукае ULIS, ці шукае ён, як герой Гамера, РадзімуNULL

С.К.: - ULIS таксама шукае радзіму. І едзе на радзіму, каб навесці там парадак. Гэта падарожжа, якое ніколі не заканчваецца.

– Чаго чакаеце ад фэстуNULL

С.К.: - Фестываль, я спадзяюся, пройдзе выдатна, будзе шмат публікі, добры гук і святло. Маю надзею, што Луцкі фэст можа стацца штогадовым фэстам беларускай музыкі, таксама, як “Басовішча”, бо чым болей фэстаў, тым лепей для беларускіх гуртоў. Бо замежныя фэсты - фактычна адзінае месца, дзе гурты могуць зайграць і сказаць пра сваё існаванне, паказаць, што беларускія гурты ўваходзяць у сучасную сусветную культуру.

- Якія крытэрыі былі пры адборы гуртоў на фэстNULL

С.К.: - Крытэрый быў адзін - гурты, якія могуць прадставіць Беларусь якаснай музыкай.

Паводле Еўрапейскага Радыё для Беларусі