Прэса

03.07.2008

8-10 жніўня ў Львове пройдзе міжнародны фестываль “Be Free"

-10 жніўня ў Львове пройдзе міжнародны фестываль “Be Free". Арганізатары – музычны лэйбл БМА (“Беларуская музычная альтэрнатыва”), Еўрапейскае Радыё для Беларусі і маладзёвая ініцыятыва “СтудФармат” - ужо другі год выбіраюць Украіну месцам сустрэчы беларускіх, украінскіх і польскіх фанатаў музыкі стыля рок.

У мінулым годзе пад слоганам “Права быць свабодным” фэст з удзелам 9 гуртоў з Беларусі і Украіны ўпершыню адбыўся ў Луцку, сабраўшы больш 5 тысяч гледачоў.

У гэтым годзе фестываль набірае абароты: у Львове заплананаваны выступ ўжо 25 гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы. Фэст пройдзе адразу на 2-х пляцоўках: у Парку імя Багдана Хмяльніцкага выступяць рок-гурты, а на Цэнтральным рынку Львова пройдуць паказы рыцарскіх клубаў і выступяць каманды, граючыя ў стылях “медыевал” і “фолк”.

 

Чытаць далей

03.07.2008

Рок-фест "Be Free" пройдзе ў Львове

1 июня 2008 » Культура

Арганiзатары "Be Free" (летась ён называўся "Права быць свабодным") абвесьцiлi дату правядзеньня фэстывалю i сьпiс удзельнiкаў. Сёлета ён пройдзе з 8 па 10 жнiўня ў Львове пры ўдзеле вядомых беларускiх, украiнскiх i польскiх камандаў. У хэдлайнэрах - "Kрама", ULIS, Neuro Dubel, T-Love з Польшчы, "Тартак" з Украiны ды iншыя. Адзiн з арганiзатараў фэсту Вiталь Супрановiч: "Пасьля леташняга фэстывалю ў Луцку нас лiтаральна закiдалi просьбамi працягнуць фэст налета. Ужо цяпер мы маем некалькi дзясяткаў заявак ад гуртоў Польшчы, Украiны, Сэрбii i Францыi". Цiкава што i арганiзатары "Be Free" ня здолелi дамовiцца з гуртом N. R. M.

Чытаць далей

12.06.2008

Фэст “Права быць свабодным” змяніў сваю назву


11.06.2008 // Апублікаваў: siargei
krama-luck-400.jpg

Арганізатары «Be Free» (летась ён называўся «Права быць свабодным») абвесьцілі дату правядзеньня фэстывалю і сьпіс удзельнікаў. Сёлета ён пройдзе з 8 па 10 жніўня ў Львове пры ўдзеле вядомых беларускіх, украінскіх і польскіх камандаў. У хэдлайнэрах – «Kрама», ULIS, Neuro Dubel, T-Love з Польшчы, «Тартак» з Украіны ды іншыя.
Адзін з арганізатараў фэсту Віталь Супрановіч заявіў: «Пасьля леташняга фэстывалю ў Луцку нас літаральна закідалі просьбамі працягнуць фэст налета. Ужо цяпер мы маем некалькі дзясяткаў заявак ад гуртоў Польшчы, Украіны, Сэрбіі і Францыі».

Uff-by.org

09.10.2007

У Луцку ўсё па-людзку

Музычныя рок-фэстывалі за межамі Беларусі ўжо ня рэдкасьць. Штогод у Гарадку на Беласточчыне праходзіць «Басовішча», сёлета ў мястэчку Нарвілішкі на Віленшчыне быў фэст «Be2gether». Але, напэўна, упершыню жадаючыя трапіць на рокNULLфэст за межы Беларусі сутыкнуліся з такімі праблемамі і прыгодамі, як на гэтых выходных падчас паездкі ў Луцк, дзе мусіў прайсьці канцэрт «Права быць свабодным»

Чытаць далей

09.10.2007

Аляксей Лукашэвіч: “На першы фэст хацелася адабраць самых лепшых”

Госьць “Начной Свабоды” – Аляксей Лукашэвіч, адзін з арганізатараў фэстывалю беларускай рок-музыкі ў Луцку "Права быць свабодным"

Чытаць далей

08.10.2007

Луцк: "Права быць свабодным"

Рок-фэст “Права быць свабодным” адбыўся 22 верасня ў Луцку. Нягледзячы на перашкоды, якія былі спланаваны беларускімі супрацоўнікамі спецназу, на фэст патрапіла вельмі шмат беларускай моладзі

Чытаць далей

08.10.2007

Фестиваль в Луцке: Белорусы имеют право на свободу

До пяти тысяч человек приняли участие в рок-фестивале «Право быть свободным», организованном белорусами 22 сентября в украинском городе Луцке. Проведение фестиваля сопровождалось большими сложностями: автобусы с гостями фестиваля с белорусской стороны задерживали при выезде из Беларуси омоновцами, людям приходилось добираться до места проведения мероприятия автостопом или на электричках, таможенники и пограничники часами не пропускали белорусских музыкантов через границу. Но фестиваль состоялся и, по мнению организаторов, добился своей цели.

Чытаць далей

08.10.2007

Беларускі рок робіць сваю папулярнасьць на эміграцыіNULL

На беларускай рок-сцэне абвастарецца сітуацыя з правядзеннем публічных выступаў перад шырокай аўдыторыяй. Масавыя мерапрыемствы магчымы толькі з удзелам афіцыйна дазволеных выканаўцаў, у большасці сваёй папсовых і рускамоўных.

Але выйсце з такой сітуацыі ёсць. Яно было падказана фэстам “Басовішча”, якое стала сапраўды мэкай для беларускіх рок-музыкантаў. Наступным крокам да большай еўрапейскай вядомасці айчынных рок-выканаўцаў быў фэст "Be2gether", які быў праведезены на беларуска-літоўскай мяжы ў гэтым годзе. Нельга зрузумець тую нярвовую рэакцыю, з якой адрэагавалі на факт яго правядзення беларускія ўлады. Але недальнабачная эскапады зрабіла сваю справу і прыцягнулі нашмат больш прыхільнікаў рок-музыкі як з Літвы, так і з Беларусі. Добры падарунак арганізатарам!

Мо таму да ўдзельнікаў наступнага рок-фэсту на эміграцыі, які быў праведзены ва ўкраінскім Луцку пад назвай “Права быць свабодным”, ўлады падыйшлі зузім з іншага боку.

Каб зразумець новую тактыку ціску на беларускіх рок-музыкаў, мы просім аднаго за арганізатараў фэсту “Права быць свабодным” Віталя Супрановіча расказаць пра акалічнасці, якія спадарожнічалі гэтай падзеі і тое, чаму, усё ж, фэст стаў рэальнасцю.

Чытаць далей

31.08.2007

Беларускі рок за права быць свабодным

22 верасьня ў Луцку (Украіна) мае адбыцца Фэст беларускага року “Права быць свабодным”.

Імпрэза мае на мэце зьвярнуць увагу на права музыкаў на свабоду творчасьці, на права людзей слухаць сваю ўлюбёную музыку. Выступы адбудуцца з 15:00 да 24:00 у Цэнтральным парку імя Лэсі Ўкраінкі. Вызначаныя удзельнікі фэсту: ZET, Крама, Neuro Dubel, ULIS, Indiga, Znich, Tav.Mauzer, B:N:, Сьцяна (Беларусь) і Тінь Сонця (Украіна). Шукаюцца магчымасьці для ўдзелу зоркі украінскай рок-музыкі.

Чытаць далей

31.08.2007

Права быць свабодным

фест біл. музики "Права быць свабодным", Луцьк, 22 вересня: Тінь Сонця, Neuro Dubel, Tav.Mauzer, Indiga, Тартак (NULL)
[фестиваль] - 22 вересня - білоруський музичний фестиваль Права быць свабодным, м. Луцьк, Україна
гурти, що виступатимуть:
Крама, Neuro Dubel, ULIS, Tav.Mauzer, Indiga, :B:N:, Sciana + Тінь Сонця, Зьніч (Znich)
можливо виступатимуть: Тартак, Zet.

Чытаць далей